"Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына..."
Стрыжнёва Наталля Іванаўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА "Сярэдняя школа №183 г. Мінска"
V.3.Заданне: Дапішыце ў прыказках і прымаўках прапушчаныя словы.

Адклад не ідзе ў лад

Запас бяды не чыніць

Не чапай ліха, пакуль сядзіць ціха

Няма смачней вадзіцы, як з роднай крыніцы

Лепш сініца ў руцэ, чым журавель у небе

Хто за Радзіму гарой, той сапраўдны герой

Хто ўсяго баіцца, таму ў вачах дваіцца

З мора вады не выбераш, а з песні слова не выкінеш

І шыла, і мыла, і прала, і ткала - і ўсё языком

Дзе розумам не дайду, дык у кніжцы знайду