- удасканальваць навыкі аналізу буйных эпічных твораў;
-развіваць уменне супастаўляць і крытычна мысліць, фарміраваць творчыя здольнасці;
-садзейнічаць выхаванню эстэтычнага густу, павагі да нацыянальнай культурнай спадчыны.
Тып урока: урок-даследаванне.
Абсталяванне: інтэрактыўная дошка, праграма Netboard.me , праграма learningapps.org, асабістыя смартфоны ці планшэты, тэксты рамана "Людзі на балоце", рабочыя сшыткі, аркушы паперы А3 (ці А4), каляровыя алоўкі.
1. Арганізацыйны момант. Стварэнне эмацыянальнага настрою, уступнае слова настаўніка:
Шаноўныя сябры! Я вітаю вас на шляху да новых ведаў і адкрыццяў! Паводле слоў Івана Шамякіна, якія выбраны мною ў якасці эпіграфа, лёгкіх дарог не бывае. Таму сёння на ўроку разважайце, спрачайцеся і не бойцеся памыліцца! Дзесьці разам, а дзесьці паасобку, але вы абавязкова справіцеся з ўсімі заданнямі і дасягнеце пастаўленых мэт.
2. Актуалізацыя ведаў (правяраем, наколькі ўважліва прачытаны твор).
Менавіта праз мянушку людзі часта перадаюць пэўную характарыстыку чалавека, свае адносіны да яго. Выкарыстанне мянушак у вёсках вельмі распаўсюджана, можна нават гаварыць, што гэта нацыянальная з'ява.
Заданне: Для кожнага персанажа падбярыце адпаведныя ў творы мянушкі. Падумайце, чаму такія мянушкі ў герояў твора, адказы дайце або вусна, або прышліце ў каментарыях да задання.
2.2. Метадычны прыём "Асацыяцытыўная гутарка"
Заданне: Якія асацыяцыі выклікаюць у вас (паводле рамана "Людзі на балоце") наступныя словы і словазлучэнні?
Заданне:Размяркуйце герояў рамана на куранёўцаў і жыхароў іншых вёсак. Падумайце, што аб'ядноўвае жыхароў вёскі Курані, чым яны адрозныя ад людзей з суседніх вёсак?
3.2. Метадычны прыём "Лінгвістычны дослед".
Аўтар шырока выкарыстоўвае ў творы дыялектную паляшуцкую лексіку, што стварае натуральнасць персанажаў, падкрэслівае іх самабытнасць.
Заданне:
Падбярыце да нарматыўных беларускіх слоў дыялектныя адпаведнікі з твора.
КАБ -
ГЭТА -
БЫЛО -
КОФТА -
БЮСТГАЛЬТАР -
ЦЯЖАРНАЯ -
ЁСЦЬ -
ВОСЬ -
БУЛЬБА -
МАМА, ТАТА, ЦЁТКА, ДЗЯДЗЬКА -
3.3. Метадычны прыём "Творчая лабараторыя".
А зараз прапаную вам пабыць у ролі дызайнераў, стылістаў, фалькларыстаў і інш. творчых людзей, выканайце на аркушах А3 ў парах наступныя заданні-праекты, а пасля прэзентуйце іх.
Група №1.
"Апраніце" Ганну Чарнушку ў яе вясельны альбо паўсядзённы ўбор (на выбар). Зрабіце малюнак, падпішыце назвы адзення.
Група №2. Абапіраючыся на тэкст твора, "сервіруйце" стол у тагачаснай сялянскай хаце. Зрабіце малюнак, падпішыце назвы страў. Адзначце, што адметнага было ў працэсе харчавання тагачасных сялян, што зусім нязвыклае для сучасных людзей?
Група №3. Намалюйце інтэр'ер вясковай хаты 20-х гг. мінулага стагоддзя, падпішыце прадметы мэблі і рэчы, якія маглі там быць. Па жаданні апішыце і сялянскі двор, схему размяшчэння сельскагаспадарчых пабудоў.
Група №4. Апішыце вясельны альбо калядны абрад паводле рамана "Людзі на балоце".
Група №5.
Пакажыце схематычна вёску Курані, вакол яе размясціце назвы суседніх населеных пунктаў, якія ўпамінаюцца ў творы. У Куранях "засяліце" хаты сем'ямі, не забудзьцеся пра цагельню, грэблю, ігрушу-дзічку, балота. Успомніце, паміж чыімі хатамі трэба намаляваць калодзеж-журавель.
4. Прэзентацыя творчых і даследчых праектаў.
5. Падагульненне і падвядзенне вынікаў, выстаўленне адзнак.
6. Дамашняе заданне.
Спадзяюся, што вас захапіла даследчыцкая дзейнасць на ўроку, таму я прапаную дома працягнуць пачатую справу.
Заданне: Прагледзьце 1-ю серыю к/ф "Людзі на балоце" і параўнайце з тэкстам рамана Івана Мележа. Свае думкі наконт гэтага запішыце ў рабочы сшытак па літаратуры
Рэфлексія.
Усе свае ўражанні ад урока ці думкі наконт яго асобных этапаў вы можаце пакінуць у каментарыях! Дзякуй за супрацоўніцтва!
Login or Sign Up
Login
Sign Up
Forgot password?
Enter your email and we'll send you reset instructions
Network
My requests
You don't have any notifications
You have no active requests
Please introduce yourself to proceed
My Uploads
Score:
Embed HTML
Many sites and online services, like Google Maps, suggest HTML code (usually iframes) to embed widgets and content on your page.
You can add such HTML widgets in your quizzes.
Please note:
In case pasted code is not just iframe tag it will be wrapped into HTTPS iframe.
Only HTTPS sources for iframes, styles and javascript links are supported.
Non-HTTPS sources will be blocked by the browser and won't behave properly.